Сям'і Аляксея Стрэльнікава патрэбна дапамога
Беларуская Рада культуры абвясціла збор сродкаў на дапамогу сям'і тэатральнага крытыка Аляксея Стрэльнікава.
Сродкі неабходныя для арганізацыі пахавання і дапамогі блізкім. У Аляксея засталіся жонка і маленькі сын.
Да 2020 года Стрэльнікаў выкладаў у Акадэміі мастацтваў, пасля яго звольнілі па палітычных матывах за падтрымку забастоўкі.
Пра тое, як дапамагчы, можна пачытаць тут.
Незалежны фестываль драматургіі "Любімаўка", з якім Аляксей супрацоўнічаў, таксама абвясціў збор: падтрымаць.
◾Збор у беларускіх рублях.