Развітанне з Аляксеем Стрэльнікавым адбудзецца 21 снежня ў Мінску

Развітанне з тэатральным крытыкам Аляксеем Стрэльнікавым адбудзецца 21 снежня ў Мінску, у храме Свята-Елісавецінскага манастыра (вул. Выгоцкага, 6). Пра гэта паведаміў у фэйсбуку кіраўнік Беларускай рады культуры Сяргей Будкін.

strelnikov_9sg0j_1.jpg

Паніхіда пачнецца ў 10.00, развітанне — а 11-й гадзіне.

Пахаваны Аляксей Стрэльнікаў будзе на Лясных могілках у Мінску.

Тэатральны крытык Аляксей Стрэльнікаў памёр 18 снежня, яму было 39 гадоў. «Няшчасны выпадак здарыўся сёння, — напісаў пра яго заўчасную смерць Сяргей Будкін. — Ведаю гэтага добрага і светлага чалавека больш за 20 гадоў, ён хросны майго сына. Разумею, якая гэта вялікая страта для яго сям'і, бацькоў, жонкі Алены і сына Льва…».

Да 2020 года Стрэльнікаў выкладаў у Акадэміі мастацтваў, пасля яго звольнілі па палітычных матывах за падтрымку забастоўкі.