Сям’ю Разановічаў, затрыманых па «справе Аўтуховіча», перавялі ў гродзенскую турму

Затрыманых 1 снежня 2020 года праваслаўнага святара Сяргея Разановіча, ягоную жонку Любоўі сына Паўла перавялі з брэсцкага СІЗА-7 у гродзенскую турму №1.

Сяргей Разановіч — праваслаўны святар з вёскі Сцяпанкі Жабінкаўскага раёна. З ім затрыманыя таксама яго жонка і сын.

Сяргей Разановіч — праваслаўны святар з вёскі Сцяпанкі Жабінкаўскага раёна. З ім затрыманыя таксама яго жонка і сын.

Там жа ўжо знаходзіцца былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч і іншыя фігуранты справы так званай «справы Аўтуховіча». Іх родныя кажуць, што суд будзе праходзіць у Гродне, што тлумачыць пераводы абвінавачаных у турму №1, паведамляюць праваабаронцы ў сваіх сацсетках.

Следства па «справе Аўтуховіча» скончана і справа хутка будзе перададзена ў суд. Па справе праходзіць 13 чалавек. Разановічаў, як і іншых, абвінавачваюць па арт. 289 Крымінальнага кодэкса – акт тэрарызму.

Вядома, што Аўтуховіч праводзіў у Брэсце час у гасцях у сям’і Разановіч. Па версіі следства, сям’я нібыта дапамагала Аўтуховічу хавацца ад сілавікоў.

Любоў Разановіч раней валодала службай таксі, як і Аўтуховіч. Муж спадарыні Любові Сяргей Разановіч — праваслаўны святар з вёскі Сцяпанкі Жабінкаўскага раёна. На працу ездзіў з Брэста, настаяцелем у вёсцы быў ад 2004 года.

Іх сын Павел Разановіч працаваў у аддзеле прымусовага выканання Ленінскага раёна Брэста.