Выйшаў на волю палітвязень Васіль Пілец. Ён адбыў увесь тэрмін пакарання
На свабоду выйшаў палітычны вязень Васіль Пілец, ён цалкам адбыў пакаранне, паведамляюць праваабаронцы.
Мужчыну абвінавацілі па артыкуле 339 КК РБ («Хуліганства») за тое, што ён 14 снежня 2020 года штурхнуў агрэсіўных прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі, калі тыя зафарбоўвалі выяву бел-чырвона-белага сцяга. 12 лютага 2021 года яго асудзілі на год «хатняй хіміі», але пасля пракурорскага пратэсту пакаранне змянілі на год абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу.