Гукааператару ТЮГ палітвязню Кірылу Салееву прысудзілі тры гады «хіміі» за ўдзел у нядзельных маршах

Суд Фрунзенскага раёна Мінска 11 студзеня вынес прысуд па крымінальнай справе 23-гадовага гукааператара «Тэатра юнага гледача», палітвязня Кірыла Салеева.

saleeu_kiryl.jpg

Мужчыну абвінавацілі у «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх» — па ч.1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса РБ, нагадваюць праваабаронцы.

Кірыла Салеева затрымалі 14 верасня 2021 года. Гукааператара абвінавацілі па двух эпізодах удзелу ў нядзельных маршах у Мінску — 27 верасня і 25 кастрычніка 2020 года.

Кірыл Салееў вызвалены з-пад варты ў зале суда да вызначэння парадку адбыцця пакарання.