Сярод наведнікаў «Паедзем паядзім» пазналі футбаліста Вячаслава Глеба

На відэазапісе з Курапатаў, якім падзялілася Ганна Шапуцька ў сваім фэйсбуку, апазналі футбаліста Вячаслава Глеба. 

549_1.jpg

Футбаліст заязджаў у сумна вядомы "Паедзем паядзім" разам са сваёй жонкай Вольгай, якая нават падзялілася здымкам з месца ў інстаграме.



Вячаслаў Глеб уступіў у сварку з актывістамі, якія пікетуюць каля рэстарацыі. А яго жонка Вольга нават выкінула смецце з машыны ў актывістаў.



Вячаслаў Глеб скончыў кар'еру футбаліста летам гэтага года. Ён гуляў за такія клубы як Крумкачы, Гомель, нямецкі "Франкфурт" і грэцкі "Калоні".