У Курапатах пачаліся будаўнічыя працы

Як паведамляюць грамадскія актывісты ў сваіх акаунтах у Фэйсбуку, пачаліся працы па будаўніцтве помніка ў Курапатах 

a_4_5.jpg

Павел Севярынец і іншыя грамадскія актывісты, якія знаходзяцца ў Курапатах, паведамілі аб будаўнічай тэхніцы і працах каля курапацкіх крыжоў.

Экскаватары пачалі рыць траншэю для адводу вады і збіраюцца будаваць дарожку да Галгофы, паведамляе svaboda.org. Будаўнікі пракапалі некалькі метраў траншэі і запоўнілі зямлёй адзін з самазвалаў, але далейшыя працы давялося спыніць — на шляху тэхнікі сталі абаронцы Курапатаў. «Як працаваць, кал пад колы лезуць?» — абураўся кіроўца самазвала.
Паводле дырэктара Бараўлянскага спецлясгасу Аляксандра Мірановіча, «траншэя патрэбная для адводу вады ад пляцоўкі на ўваходзе ў Курапаты. Выберуць пясок і засыплюць жвірам». Пры гэтым Мірановіч адмовіўся паказаць пікетоўцам праектную дакументацыю для будаўнічых работ.
​«Гэта вар’яцтва — рыць тут траншэю будаўнічай тэхнікай. Усе працы тут мусяць рабіцца ўручную і з удзелам спецыялістаў, бо тут могуць быць косткі забітых», — патлумачыў Свабодзе Павал Севянынец, чаму абаронцы Курапат замінаюць будаўнікам.
Актывістка Надзея Батура  зафіксавала будаўнікоў на відэа. 

Шэраг палітыкаў і грамадскіх актывістаў звярталіся да ўладаў Беларусі з адкрытым лістом супраць дзяржаўнага помніку ў Курапатах