У «Паедзем паядзім» сёння святкаванні: курапацкая варта просіць падмогі
Аб гэтым на сваёй старонцы ў Facebook напісала Ганна Шапуцька.
"Сёння патрэбна ўмацаванне Курапацкай варты. Сябры "Еўрапейскай Беларусі" нешта зусім расхварэліся, выйшлі са строю,так бывае. Таму сёння Курапацкая варта Дзяніса Урбановіча і яму вельмі неабходна вашая, сябры, падтрымка. А 15-00 ў гэтым гадзюшніку пачынаюцца актыўныя мерапрыемствы з пачастункамі і забавамі побач з Курапатамі. Трэба фіксаваць усе,
што адбываецца, каб як мага хутчэй зачыніць гэтую жахлівую рэстарацыю, гэты здзек з беларусаў" — піша актывістка.
Таксама Ганна Шапуцька звярнула ўвагу на тое што сёння ў рэстарацыі Ізраілевіча і Зайдэса ні многа ні мала "прэзентацыя беларускай кухні", займацца якой будзе повар Андрэй Дзягіль.
Ганна сцвярджае, што "неаднойчы казалі яму пра яго асабістую адказнасць за дапамогу бізнесоўцам-вандалам" і заклікала да байкоту гэтага супрацоўніка.