Сёння ў свеце адзначаюць міжнародны дзень шчасця
Міжнародны дзень шчасця быў заснаваны генеральнай асамблеяй ААН у 2012 годзе.
З нагоды гэтай даты ўсе ахвочым маглі распавесці пра песні, якія выклікаюць у іх ўсмешку, суправадзіўшы іх хэштэгам #HappySoundsLike, паведамляе Расійская служба Бі-бі-сі.
З гэтых кампазіцый быў складзены "плэй-ліст шчасця".
Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун выбраў песню "Signed, Sealed, Delivered" Стыві Уандэра.
Міжнародны дзень шчасця быў заснаваны для прасоўвання ідэі, у адпаведнасці з якой шчасце павінна быць задачай дзяржаўнай палітыкі, а не толькі асабістай мэтай кожнага чалавека.