Сёння — 12 судоў за Дзень волі
Сёння ў Мінску працягнуцца суды над удзельнікамі Дня волі. Паколькі дазволенае шэсце часткова праходзіла не па заяўленым маршруце, гэта было расцэнена як парушэнне закона аб масавых мерапрыемствах. У выніку на многіх удзельнікаў шэсця былі складзеныя пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Сёння ў суддзе Савецкага раёна г. Мінска судзяць 12 чалавек: Касю Людвіг, Максіма Вінярскага, Алеся Макаева, Яўгена Батуру, Мікалая Коласа, Дзмітрыя Паліенку, Дзмітрыя Сільчанку, Дзмітрыя Дашкевіча, Аляксея Янукевіча, Мікалая Казлова, Віталя Рымашэўскага і намесніка старшыні Руху "За Свабоду" Алеся Лагвінца.
Паводле spring96.org