Алесь Лагвінец аштрафаваны на 15 базавых велічынь
У
Цэнтральным судзе Мінска разглядалася адміністратыўная справы намесніка старшыні Руху "За Свабоду" Алеся Лагвінца.
Алеся судзяць за акцыю на Кастрычніцкай плошчы 19 сакавіка (калі ён з паплечнікамі ўсталяваў у гонар 10-годдзя Плошчы-2006 сымвалічны намёт) па артыкуле 23.34 КоАП ч. 1 "арганізацыя і ўдзел у несанкцыяваным мерапрыемстве". У рапарце, які склаў, Зубцоў А.В. пазначана, што Алесь Лагвінец узяў удзел у пікеце, не маючы дазволу Мінгарвыканкама. Прычым рапарт і пратакол напісаныя на падставе публікацый у інтэрнэце.
Ад самага пачатку разгляду справы Лагвінец заявіў хадайніцтва аб вядзенні працэсу па-беларуску. Аднак суддзя Наталля Вайцяховіч хадайніцтва адхіліла. Тады Алесь адмовіўся адказваць на пытанні на рускай мове. Палітык лічыць, што паколькі ў нас беларуская мова дзяржаўная, суддзя мусіць яе ведаць і абавязаны ёй карыстацца падчас разгляду справы, калі на гэтым настойвае падсудны.
Суддзя, шакаваная адмовай фігуранта справы, сышла на нараду. І пасля працяглага перапынку аб'явіла прысуд — штраф 15 базавых велічынь.