Сёння будзе абвешчаны прысуд па «справе Ціханоўскага»
Па гучнай палітычнай справе праходзяць шэсць чалавек. Чакаюцца жорсткія прысуды.

14 снежня ў Гомелі чакаецца абвяшчэнне прысудаў абвінавачаным па «справе Ціханоўскага» — Сяргею Ціханоўскаму, Мікалаю Статкевічу, Ігару Лосіку, Арцёму Сакаву, Уладзіміру Цыгановічу і Дзмітрыю Папову.
Суд над імі пачаўся 24 чэрвеня, працэс распачаўся ў Гомелі і праходзіў у закрытым рэжыме.
Палітвязням пагражае ад 12 да 15 гадоў турмы.