Яшчэ дзевяць чалавек прызнаныя палітвязнямі ў Беларусі
Усяго палітычных зняволеных стала 920.
![viazni_1412.jpg viazni_1412.jpg](/img/v1/images/viazni_1412.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Праваабаронцы прызналі палітычнямі вязнямі яшчэ дзевяць чалавек, піша «Вясна».
Гэта Віталь Барысевіч (ч. 2 арт. 293 КК, «Масавыя беспарадкі»),
Мікіта Аўдзік, Станіслаў Блашко, Ігар Токараў, Анастасія Вайтовіч, Ігар Сямыкін, Аляксандр Жук, Арцём Ласкі (усе — ч. 1 артыкула 342 КК, «Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак») і Данііл Дзіткоўскі (ч. 2 арт. 339 КК, «Хуліганства», асуджаны па брэсцкай «карагоднай справе»).
Агулам у Беларусі зараз 920 палітычных вязняў.