Сёння мусіць адбыцца чарговы Марш пенсіянераў. Яго галоўны слоган — «Бастуй і Беларусь»
Пачатак у 14.00. Кропка збору — Чырвоны касцёл на плошчы Незалежнасці.
«Пенсіянеры Беларусі выходзяць падтрымаць Народны ультыматум дыктатару і усіх страйкоўцаў. Да нас зноў далучаюцца медыкі! Дзякуй!» — паведамляецца ў телеграм-канале «Пенсіянеры 97».
Аналагічныя акцыі людзей сталага веку анансуюцца таксама ў абласных цэнтрах і Салігорску.