Сёння пройдзе міжнародная танцавальная акцыя супраць гвалту над жанчынамі

Мерапрыемства пад назвай One Billion Rising аб’яданае ўдзельнікаў з розных куткоў свету: ад Украіны і Польшчы да ЗША і Вялікабрытаніі. Далучыцца да падзеі можа любы ахвотны.

Вольга Гарбунова

Вольга Гарбунова

«Сёлета акцыя будзе прысвечаная Вользе Гарбуновай», — зазначыла ў каментары «Радыё Рацыя» арганізатарка кіеўскай імпрэзы, кіраўніца «Беларускага Хабу» Караліна Цярэнцьева.
 — Яна была каардынатарам цэнтру супраць дамашняга гвалту над жанчынамі. Паколькі многія арганізацыі пачалі ліквідоўваць, таксама былі намаганні, каб з іх звольнілі нязгодных людзей. Паколькі яны адмовіліся гэта рабіць, яе абвінавацілі ў тым, што яна арганізатарка і пасадзілі. Каб прыцягнуць увагу і падтрымаць Вольгу, мы прысвячаем флэшмоб ёй. Удзельнікі акцыі таксама плануюць запісаць з мерапрыемства відэа, якое затым аб’яднаюць у агульны ролік з усіх краін свету.
Міжнародная танцавальная акцыя One Billion Rising (Адзін мільярд паўсталых) — міжнародная танцавальная кампанія, закліканая звярнуць увагу на праблему гендарнага гвалту. Па статыстыцы ААН, кожная трэцяя жанчына хоць раз у жыцці сутыкаецца з сексуальным або фізічным гвалтам. Гэта прыкладна адзін мільярд жанчын ва ўсім свеце. Акцыя стартавала ў 2012 годзе.
One Billion Rising праходзіць у Мінску з 2016 года, і толькі ў 2020 годзе арганізатаркам удалося атрымаць дазвол на яе правядзенне ў публічным месцы.