СК замарозіў аперацыі па рахунку «Беларускай асацыяцыі журналістаў»

Сёння стала вядома, што з дня ператрусу ў офісе журналісцкай арганізацыі па рашэнні Цэнтральнага апарата Следчага камітэта абмежаваныя ўсе аперацыі па рахунку БАЖ. Прычым замарожаныя не толькі плацяжы, але і папаўненне рахунку, піша БАЖ.

20210216_102204_1.jpg

Нагадаем, што 14 ліпеня ў офісе БАЖ прайшоў ператрус, на які прадстаўнікоў арганізацыі нават не выклікалі. Сілавікі выламалі дзверы, правялі ператрус і апячаталі офіс. «Беларуская асацыяцыя журналістаў» зноў не мае доступу да сваіх пячаткі і статутных дакументаў.

Усяго за апошнія дні ў прадстаўнікоў медыя і ў рэдакцыях прайшлі 66 ператрусаў. Цэлая хваля ператрусаў прайшла таксама ў шэрагу НДА і праваабаронцаў.