Рыгору Кастусёву, які зараз у СІЗА, не змянілі меру ўтрымання. У палітыка падазрэнне на анказахворванне
Следчы адмовіўся змяніць меру ўтрымання для 64-гадовага лідара БНФ Рыгора Кастусёва. З СІЗА-1, яго вярнулі ў СІЗА КДБ. Пра гэта «Спутніку» паведаміла ягоная адвакатка Інэса Аленская, піша «Еўрарадыё».
![screenshot_26_1200x795.jpg screenshot_26_1200x795.jpg](/img/v1/images/screenshot_26_1200x795.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
64-гадовы Кастусёў з сярэдзіны красавіка знаходзіўся пад
вартай у СІЗА №1 у Мінску. Там ён прайшоў медыцынскае абследаванне. Акрамя
сардэчна-сасудзістага захворвання, у Кастусёва падазраюць і анкалогію.
Палітыка вінавацяць у змове з мэтай захопу ўлады. Яго
затрымалі ў красавіку — адначасова з юрыстам Юрасём Зянковічам і
літаратуразнаўцам Аляксандрам Фядутам. Усе гэтыя людзі — усяго толькі
ўдзельнікі дыскусійнага клуба, дзе абмяркоўваліся далейшыя сцэнары развіцця
падзеяў у Беларусі.