Мінскія ўлады будуць патрабаваць 100-разовую кампенсацыю за графіці
Мінскія ўлады вырашылі, колькі будуць патрабаваць за «наўмыснае нанясенне шкоды» аб'ектам добраўпарадкавання або капітальным будынкам (напрыклад, тым жа трансфарматарным будкам).
![hrafici_2007.jpg hrafici_2007.jpg](/img/v1/images/hrafici_2007.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Згодна з новай
нормай правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання ў Мінску, памер шкоды будзе
выстаўляцца ў 100-разовым памеры. Адпаведную пастанову прыняў Мінскі гарадскі савет.
Гэта значыць, што акрамя пакарання па адміністрацыйнай справе ў выглядзе штрафу альбо арышту ўлады будуць выстаўляць кампенсацыю за «шкоду» ў 100-разовым памеры. Раней не было магчымасці так моцна завышаць памер патрабаванняў.
Паводле «Еўрарадыё».