Славакія збіраецца адклікаць свайго амбасадара ў Беларусі
Славакія збіраецца адклікаць свайго амбасадара ў Беларусі, паведамляе «Еўрарадыё».
Пра гэта славацкі міністр замежных спраў Іван Корчак распавёў падчас сустрэчы з Святланай Ціханоўскай. Ён падкрэсліў, што Браціслава такім чынам прадэманструе салідарнасць з літоўскімі і польскімі калегамі, якія вымушаны былі выехаць на радзіму для кансультацый.
У пачатку кастрычніка Міністэрства замежных спраў Беларусі запатрабавала ад Польшчы і Літвы скараціць колькасць работнікаў у дыппрадстаўніцтвах у нашай краіне і адклікаць для кансультацый сваіх амбасадараў.