Хай ён з'едзе куды-небудзь на мора... — Ціханоўская прапанавала даць Лукашэнку імунітэт
Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская заявіла, што не можа дараваць Лукашэнку яго злачынствы, але імунітэт яму здольны стаць вырашэннем праблемы, піша www.dw.com.
Былая кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская прапанавала ў выпадку змены ўлады ў краіне даць Аляксандру Лукашэнку імунітэт ад пераследаў. Пра гэта Ціханоўская заявіла падчас візіту ў Браціславу, паведамляе ў чацвер, 8 кастрычніка, агенцтва Reuters.
Святлана Ціханоўская адзначыла, што не можа дараваць Лукашэнку яго злачынствы, але ўсведамляе, што імунітэт яму павінен стаць часткай перамоваў аб перадачы ўлады. "Калі рашэннем (праблемы. — Рэд.) стане тое, што ён з'едзе куды-небудзь на мора і будзе там бавіць час, то гэта дапушчальна", — адзначыла Ціханоўская.
Сустрэча з кіраўніком МЗС Славакіі
У Браціславе экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі сустрэлася з кіраўніком МЗС Славакіі Іванам Карчком, а таксама з прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый, палітолагамі і журналістамі. Славакія вырашыла адклікаць свайго амбасадара з Беларусі для кансультацый. Раней тое ж зрабілі Германія, Польшча, Чэхія, Літва, Латвія, Эстонія і Балгарыя.
На гэтым тыдні Святлана Ціханоўская таксама наведала Германію, дзе яна сустрэлася з Ангелай Меркель, выступіла ў Бундэстагу і правяла прэс-канферэнцыю.
Пратэсты ў Беларусі
Масавыя пратэсты ў Беларусі працягваюцца ўжо роўна два месяцы пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня. На вуліцы неаднаразова выходзілі, паводле ацэнак СМІ, звыш за 100 тысяч чалавек, яны выступаюць супраць прызнання Лукашэнкі пераможцам выбараў. Паводле звестак ЦВК Беларусі, Лукашэнка, які кіруе краінай з 1994 года, набраў 80,1 працэнта галасоў, Святлана Ціханоўская — 10,1 адсотак.
Прадстаўнікі апазіцыі сфармавалі Каардынацыйную раду (КР) для перадачы ўлады ў краіне, аднак у выніку ўсе чальцы прэзідыума КР былі альбо арыштаваныя, альбо аказаліся за мяжой.