Мінус 32: штат пасольства Польшчы будзе скарочаны

Да пятніцы з Беларусі павінны выехаць 32 польскія дыпламаты. Дыпламатычныя крыніцы паведамляюць, што польскі МЗС прыняў рашэнне адпавядаць патрабаванням Менска, паведамляе Gazeta Wyborcza.

z26377371v_ambasada_bialorusi_w_warszawie_.jpg


Нагадаем, рэзкага абмежавання колькасці польскіх і літоўскіх дыпламатаў у Беларусі патрабаваў ад Варшавы і Вільні беларускае МЗС.
— У сувязі з відавочна падрыўной дзейнасцю, што ажыццяўляецца праз гэтыя дзяржавы ім было прапанавана, каб да 9 кастрычніка прыстасаваліся да парытэту з беларускімі дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі ў гэтых краінах, — заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.
Гэта значыць польскіх дыпламатаў у Беларусі павінна быць столькі ж, колькі беларускіх у Польшчы. Адаптацыя да гэтай умовы прадугледжвае вяртанне 32 дыпламатаў у Польшчу і 11 у Літву.
Спачатку Вільня і Варшава заявілі аб салідарных дзеяннях па гэтым пытанні. Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічусч заявіў, што не мае намеру нават абмяркоўваць з Менскам тэму скарачэння колькасці персаналу. Аднак у выніку Варшава вырашыла выканаць патрабаванні беларускага МЗС.
З нашай інфармацыі вынікае, што польскі МЗС не мае намеру прадпрымаць якія-небудзь дзеянні ў дачыненні да беларускіх дыпламатаў, якія працуюць у Польшчы.
Патрабаванне аб рэзкім скарачэнні колькасці дыпламатаў — яшчэ адзін варожы крок уладаў Беларусі ў адносінах да Польшчы. Раней Аляксандр Лукашэнка заявіў, у прыватнасці, што Польшча плануе захоп Гродзеншчыны, і, каб перашкодзіць рэалізацыі гэтага сцэнара, паставіў у стан баявой гатоўнасці падраздзялення беларускага войска.
На польска-беларускай мяжы праводзяцца беспрэцэдэнтныя мытныя праверкі і, насуперак дзейнаму заканадаўству Беларусі, уведзены фактычны безтаварны рух. Палякі ці беларусы, якія перасякаюць мяжу не маюць права ўвозіць у Беларусь нават самыя дробныя рэчы для асабістага карыстання. Не спыняецца і паклёп на Польшчу ў беларускіх дзяржаўных СМІ.