Смерць — гэта не правасуддзе
"Мы яшчэ далёка ад таго, каб грамадская думка ў Беларусі ў пытанні адмены смяротнага пакарання кардынальна зменілася, мы далёкія ад таго, каб ідэалізаваць сітуацыю. Але калі грамадская думка зменіцца істотна, будуць бачныя вынікі гэтага, то, мяркую, улады краіны пойдуць на ўвядзенне мараторыя на смяротную кару. А пасля можа быць і паўнавартасная яе адмена ў краіне,- сказаў Мікалай Самасейка.
"Мы яшчэ далёка ад таго, каб грамадская думка ў Беларусі ў пытанні адмены смяротнага пакарання кардынальна зменілася, мы далёкія ад таго, каб ідэалізаваць сітуацыю. Але калі
грамадская думка зменіцца істотна, будуць бачныя вынікі гэтага, то, мяркую, улады краіны пойдуць на ўвядзенне мараторыя на смяротную кару. А пасля можа быць і паўнавартасная яе адмена ў
краіне,- сказаў Мікалай Самасейка.
Кіраўнік прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі Жан-Эрык Хольцапфель заявіў, што ЕС цалкам падтрымлівае Савет Еўропы ў барацьбе за адмену смяротнага пакарання. "Мы абмяркоўваем гэтае пытанне з
Беларуссю, — адзначыў ён, — сумесна думаем над тым, якім шляхам гэта можна ажыццявіць з існымі ў Беларусі юрыдычнымі працэдурамі. Са спадаром Хольцапфелем згодны і
прадстаўнік Генеральнага дырэктарата Савета Еўропы па дэмакратыі і палітычных пытаннях Данііл Хашабо. Ён падкрэсліў, што пытанне адмены смяротнай кары ў Беларусі з'яўляецца прынцыповым і важным ў
парадку дня адносінаў паміж Беларуссю і ЕС. Вынясенне ж смяротных прысудаў і выкананне іх, па словах Хашабо, не надаюць пазітыўнай атмасферы ў адносінах паміж Беларуссю і Саветам Еўропы.
На рэферэндуме 1996 года больш за 80 % беларусаў выказаліся супраць адмены смяротнай кары. Поўная адмена смяротнага пакарання магчымая толькі праз правядзенне рэферэндуму, бо адпаведныя палажэнні
прапісаныя ў Канстытуцыі, для мараторыю праводзіць плебесцыт не патрэбна. Нагадаем, адмена смяротнай кары або ўвядзенне мараторыя на яе прымяненне - гэта адна з умоў для вяртання Беларусі статуту
адмысловага запрошанага ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы.
Старшыня Беларускага Хельсінскага камітэту Алег Гулак мяркуе, што “пытанне адмены смяротнага пакарання не адцягвае ўвагу чыноўнікаў ЕС ад іншых пытанняў у сферы агульнай дэмакратызацыі
Беларусі. “Усё адразу вырашыць немагчыма і пачынаць трэба з таго, што больш проста зрабіць. Рэальныя крокі па адмене смяротнага пакарання былі б паказчыкам таго, што могуць быць
зрухі на карысць дэмакратыі. Ніхто не гаворыць, што ўсе патрабаванні Еўрасаюза ў галіне дэмакратыі ў Беларусі зводзяцца толькі да адмены смяротнага пакарання. Больш таго, ніхто не гаворыць, што
адразу пасля гэтага пачнуцца паўнавартасныя стасункі нашай дзяржавы з еўрапейскай супольнасцю. Гэта каштоўнасны момант і дэманстрацыя таго, што мы гатовыя гаварыць з Еўропай, абмяркоўваць еўрапейскія
каштоўнасці, добры паказчык, — гаворыць беларускі праваабаронца.
“Смяротная кара — жорсткая і нялюдская, яна парушае чалавечую годнасць і асноўныя правы чалавека — маральныя каштоўнасці, што ляжаць ў аснове нашых Арганізацый. І
хоць часам сцвярджаецца процілеглае, смяротная кара ніколі не была фактарам, які стрымлівае злачыннасць. Больш таго: паколькі ні адна прававая сістэма не можа быць цалкам гарантаваная ад памылак,
любая памылка правасуддзя, што пацягнула за сабою смяротную кару, незваротная. І таму нам належыць працягваць растлумачваць, чаму смяротная кара неправамерная і чаму будучыя пакаленні заслугоўваюць
таго, каб жыць у свеце, вольным ад смяротнай кары, — гаворыцца ў сумеснай дэкларацыі Савета Еўропы і Еўрапейскага Саюза з нагоды Еўрапейскага і Міжнароднага дзён барацьбы супраць
смяротнай кары.
Выстава "Смерць — гэта не правасуддзе" складаецца са ста плакатаў, адабраных у рамках адмысловага конкурсу, які прайшоў летась пад патранажам генеральнага сакратара Савета
Еўропы і быў прысвечаны адмене смяротнай кары. Выстава будзе працаваць з 9 кастрычніка па 11 снежня ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Права на жыццё і забарона катаванняў, нялюдскага і зневажаючага годнасць чалавека абыходжання ляжаць у аснове Еўрапейскай Канвенцыі аб правах чалавека. У гэтай Канвенцыі, прынятай Саветам Еўропы ў
1950 годзе, замацаваныя фундаментальныя прынцыпы, якія гарантуюць выкананне правоў чалавека на тэрыторыі 47 дзяржаў-сябраў Савета Еўропы. На працягу апошніх 30 гадоў Савет Еўропы працаваў над
забаронай смяротнай кары ў Еўропе. За апошнія 10 гадоў ні ў адной з 47 дзяржаў-сябраў Савету Еўропы не быў вынесены і выкананы смяротны прысуд.