
Заяўку на
правядзенне «Чарнобыльскага шляху» у Мінгарвыканкам падавала Беларуская
партыя «Зялёныя».
Прычынамі адмовы
ў правядзенні акцыі мінскія ўлады назвалі небяспеку для руху транспарту і
пешаходаў ды адсутнасць дамоваў з камунальшчыкамі і міліцыяй. Зрэшты, некалькі
апошніх гадоў улады не дазваляюць правесці акцыі памяці ў гадавіну аварыі на
ЧАЭС.
Затое «Чарнобыльскі шлях» пройдзе ў Вільні. Яго правядуць беларусы Літвы, пачатак а 18-й на Лукішскай плошчы.