Спіс «экстрэмістаў» МУС зноў маштабна папоўніўся. Дадаліся 244 прозвішчы

Міністэрства ўнутраных спраў 4 лістапада абнавіла «Пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці». Цяпер там Мікалай Статкевіч, Ігар Лосік, Сяргей Ціханоўскі, журналісты Алег Груздзіловіч і Аляксандр Івулін, музыкі гурта «Irdorath», паведамляюць праваабаронцы.

Сёння спіс МУС абнавіўся адразу на 244 прозвішчы. Гэта беларусы і грамадзяне іншых дзяржаваў, якія пераследуюцца ці пераследаваліся па «палітычных» крымінальных артыкулах у Беларусі.

Сярод іх цяпер — блогер, журналіст і футбаліст «Крумкачоў» Аляксандр Івулін, грамадзянка РФ Вера Цвікевіч, чый фотаздымак быў на першай паласе беларускай «Камсамольскай праўды» ў жніўні 2020-га, экс-кіраўнік «Аховы птушак Бацькаўшчыны» Віктар Фенчук, жонка палітзняволенага Анатоля Латушкі — Алена Латушка, музыкі гурта «Irdorath» Надзея і Уладзімір Калач, былая кіраўніца арганізацыі «Радзіслава» Вольга Гарбунова, фігуранты «справы Ціханоўскага» Сяргей Ціханоўскі, Мікалай Статкевіч, Ігар Лосік, Уладзімір Цыгановіч, Арцём Сакаў, Дзмітрый Папоў, журналіст «Св*боды» Алег Груздзіловіч, які выйшаў па памілаванні, аднак у спісе пазначана, што ён адбывае пакаранне.

Цяпер у «Пераліку асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» 1714 чалавек

Зусім нядаўна, 28 кастрычніка, у «Пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» адразу дадалася рэкордная колькасць ахвяр —  625 прозвішчаў. Туды ўнеслі беларусаў і грамадзян іншых дзяржаў, якія пераследуюцца ці пераследаваліся па «палітычных» крымінальных артыкулах у Беларусі.





Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: