Супраць стваральнікаў палка «Пагоня» МУС пачало крымінальную справу

У Беларусі распачалі крымінальную справу супраць стваральнікаў і ўдзельнікаў палка «Пагоня», які  ўлады нядаўна назвалі «экстрэмісцкім фарміраваннем».

Крымінальную справу распачалі паводле артыкула «Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання ці ўдзел у ім».

Пра новую крымінальную справу заявіла МУС сёння, 4 лістапада. МУС адзначыла, што супрацоўнікі ГУБАЗіК «на пастаяннай аснове адсочваюць дзейнасць дэструктыўных супольнасцяў, накіраваную на дэстабілізацыю грамадска-палітычнай абстаноўкі ў краіне».

Паведамляецца, што следчымі ў дачыненні да «Пракоп'ева і іншых асоб распачата крымінальная справа за стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім».

МУС у сваім тэлеграм-канале піша: «Вядома, што ў Варшаве створаны вербавальны і фінансавы цэнтр так званага палка "Пагоня", які займаецца адборам мужчын ва ўзросце ад 20 да 45 гадоў, якія маюць досвед вайсковай службы. Навучанне і зладжванне баевікоў праводзіцца замежнымі інструктарамі на тэрыторыях Чэхіі, Польшчы і Украіны. Аднымі з арганізатараў гэтага экстрэмісцкага фарміравання з'яўляюцца Вадзім Пракоп'еў і Валерый Сахашчык».

Нагадаем, полк «Пагоня» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» у канцы кастрычніка.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: