Стала вядома пра чарговыя ператрусы ў анархістаў, якія адбыліся яшчэ 29 ліпеня

Сілавікі тады прыйшлі да Лідзіі Вярыга і Міхаіла Травулькі.

unnamed_262.jpg

У кватэры Травулькі вывернулі шафы, з пакоя хлопца забралі жорсткі дыск, каляндар і стыкер. Таксама хацелі забраць старую куртку — быццам бы на падставе таго, што яна праходзіць па нейкай справе. Але не ўзялі.
На кватэры маці Ліды Вярыга вобшук праходзіў так: уварваліся некалькі чалавек і пагражалі жанчыне пісталетам, патрабуючы разблакаваць тэлефон. Вобшук праводзіўся на падставе арт. 130 («Распальванне варожасці»), па якім Ліда быццам бы з'яўляецца сведкай. З кватэры вынялі тэлефон, ноўтбук і два жорсткія дыскі.
На думку Ліды і Міхаіла, гэта працяг хвалі зачысткі актывістаў перад 9 жніўня.