Стартаваў прыём матэрыялаў на конкурс “Вольнае слова”! (да 31 сакавіка)

Конкурс ладзіцца з мэтай удасканалення прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў СМІ, заахвочвання таленавітых журналістаў, стымулявання іх дзейнасці ў адстойванні прынцыпаў прафесійнай журналістыкі і свабоды слова.  



volnae_slova.png

Творчы конкурс "Вольнае слова", baj.by

 

Грамадскае аб'яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў» заахвочвае калег да ўдзелу ў штогадовым творчым конкурсе “Вольнае слова”.

 

Удзельнічаць у конкурсе маюць права толькі сябры ГА «БАЖ». Ад аднаго аўтара на конкурс прымаюццане больш за 3 матэрыялы, якія пабачылі свет у 2015 годзе.

 

Намінацыі:

1. Найлепшы інфармацыйны матэрыял(рэпартаж, інфармацыйнае паведамленне, інтэрв’ю, справаздача)

Ацэньваецца:

– арыгінальнасць інфармацыі (інфармацыйны факт, інфармацыйная нагода);

– адпаведнасць прынцыпам падачы навін;

– арыгінальнасць загалоўка, лід;

– спосабы дасягнення эфекту прысутнасці (для рэпартажу);

– аўтарскі стыль.

 

2. Найлепшая аналітычная публікацыя (артыкул дыскусійнага, аналітычнага, тлумачальнага плану, карэспандэнцыя, рэцэнзія)

Ацэньваецца:

– грамадская значнасць узнятай праблемы;

– адпаведнасць прынцыпам напісання аналітычнага, дыскусійнага тэксту;

– прапорцыі «прысутнасці» меркаванняў аўтара і экспертаў, даказальнасць;

– стыль, спосабы аўтарскай падачы;

– «прывязка» да мясцовых праблем;

– адпаведнасць прынцыпам пабудовы аналітычнага тэксту.

 

3. Найлепшая публікацыя мастацка-публіцыстычнага жанру ў журналістыцы (нарыс, эсэ)

Ацэньваецца:

– выбар тэмы;

– пераканальнасць, даказальнасць, ступень аўтарскай аргументацыі;

– аўтарскі стыль.

 

4. Журналісцкае расследаванне

Ацэньваецца:

– выбар тэмы;

– грамадская значнасць узнятай праблемы;

– пераканальнасць, даказальнасць, ступень аўтарскай аргументацыі;

– аўтарскі стыль.

 

5. Намінацыя «Дэбют» — для маладых журналістаў і пачаткоўцаў, стаж працы якіх (альбо супрацоўніцтва з рэдакцыяй) не перавышае трох гадоў

Вынікі творчага конкурсу ў пералічаных намінацыях шляхам тайнага галасавання падвядзе журы з ліку вядомых беларускіх журналістаў. Творы ўдзельнікаў конкурсу будуць ацэньвацца сябрамі журы па 10-ці бальнай шкале.

 

Пераможцам будзе прызнаны тэкст, які набярэ найбольшую суму балаў. У выпадку, калі ў двух ці больш прэтэндэнтаў апынецца аднолькавая колькасць балаў, «лепшага з лепшых» вызначыць рашэнне журы.

 

Рэдактарам, якія ўваходзяць у склад журы, забаронена ацэньваць тэксты журналістаў сваіх выданняў. Замест ацэнкі рэдактара тэксту будзе выстаўляцца сярэдняя сума балаў сябраў журы.

 

Журы вызначыць не толькі пераможцаў у кожнай з намінацый. Праўленне БАЖ прыняло рашэнне сфармаваць “шорт-ліст” і “лонг-ліст” пераможцаў.

 

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў:

На конкурс прымаюцца электронныя спасылкі на матэрыялы. У выпадку адсутнасці электроннай публікацыі – выразкі публікацый (альбо іх якасна зробленыя копіі), завераныя рэдакцыйнай пячаткай і подпісам кіраўніка рэдакцыі.

 

Мультымедыйныя тэксты прымаюцца да ўдзелу ў “Вольным слове” ва ўсіх пяці намінацыях.

Абавязкова трэба:

– спампаваць, запоўніць і даслаць фармуляр (doc);

– прыкласці да ліста электронны варыянт матэрыялу (doc, MS Word);

 

Увага! НЕ прымаюцца да ўдзелу ў конкурсе лісты, у якіх не выкананыя ўсе вышэйпералічаныя патрабаванні.

Паважаныя сябры, свае публікацыі вы можаце перадаць у офіс ГА «БАЖ» асабіста ці даслаць па пошце заказным лістом з пазнакай на канверце «Конкурс». Наш адрас: 220030, Мінск, вул. Камсамольская, 7–32.

e-mail: slova@baj.by (з пазнакай «Вольнае слова»).

ТЭКСТЫ ПРЫМАЮЦЦА ПА 31 САКАВІКА 2016 г.

 

У склад журы ўваходзяць:

  • Андрэй Скурко
  • Аляксандр Старыкевіч
  • Анжэла Белуш
  • Сяргей Ваганаў
  • Максім Жбанкоў
  • Андрэй Аляксандраў
  • Юрась Карманаў, старшыня журы.

Жадаем творчых поспехаў!П