Статкевіч праінфармаваў улады пра «Марш раззлаваных беларусаў 2.0»

Мікалай Статкевіч праінфармаваў Мінгарвыканкам, што «Марш раззлаваных беларусаў 2.0» пачнецца 21 кастрычніка ў 14.00 на Кастрычніцкай плошчы Мінска

«Марш абураных беларусаў», 17 лютага 2017 г

«Марш абураных беларусаў», 17 лютага 2017 г

Мікалай Статкевіч — адзін з лідараў Беларускага нацыянальнага кангрэсу — праінфармаваў Мінгарвыканкам, “у адпаведнасці з прынятай у суседніх краінах практыкай”, наконт правядзення “Маршу раззлаваных беларусаў 2.0”. Пра гэта ён паведаміў у сваім «Фэйсбуку»:

«Марш абураных беларусаў», 17 лютага 2017 г

«Марш абураных беларусаў», 17 лютага 2017 г

«У адпаведнасці з правам, гарантаваным артыкулам 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і падпісанымі нашай краінай міжнароднымі пагадненнямі, паведамляю пра намер Беларускага Нацыянальнага Кангрэса правесці 21 кастрычніка Марш абураных беларусаў 2.0. Пачатак мерапрыемства — у 14.00 на Кастрычніцкай плошчы Мінска.

У Беларусі адсутнічае законна абраны парламент і, адпаведна, легітымная працэдура рэалізацыі канстытуцыйнага права на свабоду мітынгаў і дэманстрацый. Таму, у адпаведнасці з прынятай у суседніх краінах практыкай, паведамляю пра наш намер правесці 21 кастрычніка акцыю за пяць дзён да яе пачатку.

Ранейшы вопыт паведамленняў у Мінгарвыканкам аб плануемых мірных сходах паказаў нежаданне уладаў прытрымлівацца заканадаўства і міжнародных абавязацельстваў, узятых на сябе нашай краінай. Таму прапаную выканаць патрабаванні Канстытуцыі і забяспечыць бесперашкоднае і бяспечнае правядзенне масавага мерапрыемства».