Студэнцкі тэлеграм-канал прызнаны экстрэмісцкім

Пра гэта паведамляе Генеральная пракуратура.

depositphotos_73977105_stock_photo_stop_extremism_no_discrimination.jpg


«Па заяве пракурора Савецкага раёна г. Мінска інфармацыйная прадукцыя Telegram-групы "БНТУ 97%" прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі», — сказана ў паведамленні ведамства.
Тэлеграм-канал «БНТУ 97%» публікуе навіны пра студэнтаў, у тым ліку шырока асвятляе выпадкі парушэння іх правоў.