Студэнты збіраюць грошы на аплату штрафу Паўла Сяргея

Актывісты руху «Студэнты супраць» абвясцілі пра збор сродкаў для актывіста Паўла Сяргея, які быў аштрафаваны на 25 базавых велічыняў (4,5 мільёны рублёў) за ўдзел у «Маршы студэнтаў» 2 cнежня.



848cd8e0_67de_4ac4_a41f_afdeededddc6_w640_r1_s.jpg

«У бліжэйшы час адбудзецца суд над яшчэ адным удзельнікам „Марша студэнтаў“, і хутчэй за ўсё, сродкі спатрэбяцца ня толькі Паўлу Сяргею. Таму не заставайцеся ўбаку, давайце ў гэты пераднавагодні час пакажам сваю салідарнасьць і створым сапраўдны цуд!», — адзначаецца ў паведамленьні ў суполцы #студентыпротив у сацыяльнай сетцы «Ўкантакце».
Актывісты студэнцкага руху абяцаюць у бліжэйшы час стварыць рахунак, на які можна будзе пералічыць сродкі дыстанцыйна. Пакуль жа грошы можна перадаць асабіста актывістам студэнцкага руху, для чаго спачатку трэба пакінуць адпаведнае паведамленне ў суполцы «Ўкантакце».
Удзельнік «Маршу студэнтаў», грамадcкі актывіст Павел Сяргей 22 сьнежня быў прызнаны вінаватым у парушэнні ч.1 артыкула 23.34 КаАП (несанкцыянаванае масавае мерапрыемства).
Па гэтым жа артыкуле 30 снежня будуць судзіць студэнта 2-га курсу філфаку БДУ Глеба Вайкуля. У пратаколе, складзеным на Глеба, адзначаецца, што ён «знаходзячыся ў складзе групы грамадзян, прыняў актыўны ўдзел у правядзенні несанкцыянаванага пікетавання, што выявілася ў тым, што ён размахваў бел-чырвона-белай стужкай».
Паводле "Радыё Свабода"