Прызначаны суд над Вольгай Мікалайчык за Курапаты
Грамадскай актывістцы Вользе Мікалайчык паведамілі ў Савецкім РУУС Мінску, што суд над ёй адбудзецца 8 чэрвеня. Яе вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце ўвечары 31 траўня каля рэстарацыі «Паедзем, паядзім», паведамляе «Радыё Свабода».
![9e4a016e_0acc_4090_b513_3ad878f3172f_w1023_r1_s.jpg 9e4a016e_0acc_4090_b513_3ad878f3172f_w1023_r1_s.jpg](/img/v1/images/9e4a016e_0acc_4090_b513_3ad878f3172f_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Мікалайчык не прызнае сябе вінаватай
і кажа, што пры затрыманні і потым у пастарунку міліцыянты парушалі яе правы.
«Усяго гадзіну мы пастаялі з маленькай таблічкай, як прыехалі міліцыянты і закінулі мяне ў „бус“, заламаўшы рукі, як якую злачынцу. Пры гэтым паламалі мне пазногці на руцэ.
Трымалі ноч у Савецкім райаддзеле міліцыі. Спаць давялося на бетоннай падлозе, было холадна, а для мяне гэта вельмі небяспечна, улічваючы хваробы, атрыманыя падчас былых адсідак. Вады не давалі, толькі пад раніцу выпусці ў прыбіральню. Карацей, здзекаваліся, як звычайна. Калі сыходзіла, сказала ім, што такія здзекі — злачынствы без даўніны часу», — распавяла Вольга Мікалайчык.
Актывістка мае намер яшчэ да свайго суду падаць скаргу ў пракуратуру на дзеянні міліцыянтаў, якія яе затрымлівалі, а таксама праінфармаваць пра інцыдэнт праваабаронцаў.
![1156a355_0d74_45a2_8a32_7250d0f15e61_w650_r0_s.jpg 1156a355_0d74_45a2_8a32_7250d0f15e61_w650_r0_s.jpg](/img/v1/images/1156a355_0d74_45a2_8a32_7250d0f15e61_w650_r0_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Вольгу Мікалайчык затрымалі напрыканцы акцыі абаронцаў Курапатаў супраць адкрыцьця рэстарацыі «Паедзем, паядзім» 31 траўня. Да абаронцаў Курапатаў пад’ехала машына без нумароў, адкуль выбеглі супрацоўнікі ў цывільным і выгукнулі «Савецкае РУУС». Мікалайчык схапілі і пацягнулі ў машыну.
Нядаўна стала вядома, што каля мэмарыяльнага комплексу Курапаты пад Мінскам мае адкрыцца рэстаран «Паедзем, паядзім» — у межах забаўляльнага комплексу, які раней атрымаў назву «Бульбаш-хол».
![8ee85f20_8efc_48b8_8918_fce81da61b7d_w1023_r1_s.jpg 8ee85f20_8efc_48b8_8918_fce81da61b7d_w1023_r1_s.jpg](/img/v1/images/8ee85f20_8efc_48b8_8918_fce81da61b7d_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
30 траўня ў Мінску абаронцы Курапатаў правялі экстраную нараду «ўсіх, гатовых спыніць новы „Бульбаш-хол“». Яны вызначылі план дзеянняў на найбліжэйшыя дні.
31 траўня абаронцы Курапатаў наведалі Мінаблвыканкам і Міністэрства культуры, куды перадалі петыцыі супраць адкрыцця рэстарацыі «Паедзем, паядзім» за 50 метраў ад Курапацкага мемарыялу. У Мінаблвыканкаме паабяцалі, што 1 чэрвеня рэстарацыя не адкрыецца.
1 чэрвеня актывісты зноўку сабраліся на пікет ля новай рэстарацыі, а 3 чэрвеня ў Курапатах запланаваны мемарыяльны мітынг, прысвечаны 30-годдзю адкрыцця праўды пра ўрочышча пад Мнскам, дзе ў 1930-х расстралялі і пахавалі сотні тысяч чалавек.
У інтэрнэце на платформе change.org ідзе збор подпісаў пад пэтыцыяй, якая мае назву «Музей сталінскіх рэпрэсій, а не “кабак”!».