Супольнасць *Сумленныя людзі запусціла праект «экстрэмальны студэнцкі абмен у Беларусь»

Экстрэмальная праграма абмену для замежных студэнтаў у Беларусі: захоп супрацоўнікамі АМАП, прымяненне сілы і грубае стаўленне.

minsk_15.jpg

Супольнасць *Сумленныя людзі запусціла праект «Extreme Student Exchange: экстрэмальны студэнцкі абмен у Беларусь». Студэнты замежных універсітэтаў, якія супрацоўнічаюць з беларускімі, могуць прапанаваць свайму ВНУ арганізаваць такі экстрэмальны абмен.
Што ўваходзіць у праграму абмену?• удзел у мірнай акцыі салідарнасці, якую разганяюць прадстаўнікі сілавых структур;• захоп супрацоўнікамі АМАП;• грубасць і прымяненне сілы да студэнтаў;• псіхалагічны ціск з боку адміністрацыі;• магчыма адлічэнне без тлумачэння прычын.
Насамрэч, такім чынам супольнасць намагаецца прыцягнуць увагу да рэпрэсій у дачыненні да студэнтаў. Праект экстрэмальнага абмену створаны ў падтрымку петыцыі, якая заклікае замежныя універсітэты-партнёры беларускіх ВНУ праявіць салідарнасць з акадэмічнай супольнасцю Беларусі.
Гэта значыць:1. Прыпыніць партнёрства і любое супрацоўніцтва з універсітэтамі, адміністрацыя якіх аказвае ціск на студэнтаў і выкладчыкаў з-за грамадзянскай пазіцыі, да спынення палітычных рэпрэсій;2. Замест гэтага распрацаваць і пашырыць стыпендыі і праграмы для незалежнай падтрымкі пацярпелых студэнтаў і выкладчыкаў з Беларусі;3. Публічна асудзіць парушэнні правоў і свабод чалавека, якія здзяйсняюцца адміністрацыяй беларускіх ВНУ-партнёраў.
Чаму гэта важна? Таму што часта менавіта супрацоўнікі адміністрацыі ВНУ самі становяцца ініцыятарамі рэпрэсій: выклікаюць на студэнтаў АМАП, пішуць заявы ў міліцыю, адлічваюць і высяляюць з інтэрнатаў.
Паводле прэс-рэліза