Супрацоўнікам Google забаранілі без дазволу прыязджаць у Расію
Кампанія Google абавязала неключавых супрацоўнікаў кампаніі з ЗША атрымліваць дазвол ад юрыдычнага дэпартамента на паездкі ў Расію. Пра гэта выданню Firrma стала вядома з ліста галоўнага евангеліста Google Джэймі Касапа арганізатарам аднаго з IT-мерапрыемстваў у Расіі.
![Фота: http://neupusti.net/ Фота: http://neupusti.net/](/img/v1/userfiles/images/386.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: http://neupusti.net/
У лісце Касап кажа, што юрыдычны аддзел забараніў яму ездзіць у Расію. «Мабыць, гэта звязана з некаторымі прававымі дзеяннямі з боку ўрада Расіі супраць Google, якія выклікаюць заклапочанасць кампаніі», — гаворыцца ў лісце.
Пра якія менавіта наступствы ідзе гаворка, не гаворыцца. Таксама невядома, хто маецца на ўвазе пад ключавымі супрацоўнікамі Google, якім не трэба атрымліваць дазвол для паездак у Расею.
У Google пакуль не пракаментавалі паведамленне Firrma.
Google у Расіі неаднаразова штрафавалі за тыя ці іншыя парушэнні. У асноўным прэтэнзіі кампаніі прад'яўляла Федэральная антыманапольная служба ў сувязі з дамінуючым становішчам кампаніі на рынку Android-тэлефонаў.
У жніўні ФАС аштрафавала Google амаль на 500 мільёнаў рублёў па скарзе «Яндэкса» у сувязі з перадусталяванымі прыкладаннямі Google у Android.
Паводле meduza.io