Святлана Ціханоўская: Цяпер у Беларусі быць сумленным настаўнікам — сапраўдны подзвіг
Беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская ў Дзень ведаў, 1 верасня, звярнулася да настаўнікаў, падзякавала за стойкасць і папрасіла не здавацца.
![imgl0339__1__logo.jpg imgl0339__1__logo.jpg](/img/v1/images/imgl0339__1__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У Дзень ведаў Святлана Ціханоўская запісала зварот да настаўнікаў, бацькоў і школьнікаў:
— Паважаныя настаўнікі! Цяпер у Беларусі быць сумленным настаўнікам — сапраўдны подзвіг. І кожны дзень вы здзяйсняеце яго, нягледзячы на ціск сістэмы.
Вы вучыце дзяцей думаць і выказваць свой пункт гледжання.
Стараецеся разглядзець здольнасці і таленты ў кожным дзіцяці. Я дзякую вам за стойкасць і прашу — не здавайцеся.
Мамы і таты, вы — мае героі! Я ўяўляю, з якімі складанасцямі ў адукацыі дзяцей вам даводзіцца сутыкацца. Не хавайце праўду. Нават маленькія дзеці здольныя зразумець, што тое, што адбываецца вакол — гэта ненармальна.
Дарагія вучні! Я рада таму, што ў краіне з'яўляецца новае пакаленне беларусаў, якія не вераць прапагандыстам і не церпяць дыскрымінацыі па грамадзянскай пазіцыі, знешнасці, гендару або рэлігіі. Памятаеце: гэта вам вырашаць, якой павінна быць краіна і якім павінен быць свет вакол вас».
Глядзіце таксама
![Суды і даносы ў сістэме адукацыі -- новыя метады выхавання Бітва за рэальнасць: выжыць сёння і напляваць на заўтра](/img/v1/images/pra_sudy.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Нагадаем, Аліна Коўшык, прадстаўніца АПК па нацыянальным адраджэнні, распавяла «НЧ», як па-за межамі Беларусі ствараецца сучасная беларуская школа з сучаснымі методыкамі навучання. І пра тое, як з гэтага эксперыменту, можа нарадзіцца сапраўдная, паўнавартасная беларуская школа.
Глядзіце таксама
![Як будзе працаваць сетка беларускіх школак за мяжой? Распавяла Аліна Коўшык Сетка школак для беларускіх дзяцей за мяжой запрацуе ўжо з восені. Аліна Коўшык распавяла падрабязнасці](/img/v1/images/alina__4__logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)