Што выбухнула сёння перад камерамі здымачнай групы СТБ?

СМІ сёння паведамілі, што каля «Макдональдсу» на скрыжаванні Сядых і Лагойскага тракту нешта гучна выбухнула, піша «Свабода».

Скрыншот з відэа 

Скрыншот з відэа 


На відэа, дасланае ў Onliner чытачом, бачны выбух, які акурат зняла здымачная група СТБ на чале з Грыгорыем Азаронкам.


НН публікуе сведчанне відавочца, які з сябрамі сядзеў на тэрасе і «бачыў усю карціну ад пачатку да канца».

«Азаронак з аператарам і парай ціхароў адышлі ад амапаўцаў метраў на дваццаць, пасля чаго з іх дружнага калектыву вылецела святлашумавая граната і выбухнула прама перад ланцугом. Калі б я не сядзеў у 20 метрах ад гэтай сцэны, то не паверыў бы, што такія пастаноўкі на самай справе бываюць».



АМАП, паводле відавочцы, ніяк на кідок не рэагаваў, пасля здымкаў узвод адразу сышоў.

Журналісты «Еўрарадыё» сумясцілі два відэа — з СТБ і з тэлеграм-каналу, з якіх можна зрабіць выснову, што петарда скача па зямлі акурат з таго боку, дзе знаходзяцца аператар і Грыгорый Азаронак.



А чытач "Новага Часу" паведамляе, што якраз знаходзіўся насупраць таго месца, дзе выбухнала. Ён бачыў, як спыніўся бусік з сілавікамі, яны выйшлі, пастаялі, пасля нешта кінулі. Гэта нешта задымілася, сілавікі адыйшлі і яно выбухнула. А сілавікі зноў селі ў бус і паехалі.