Фотакор Дзмітрый Дзмітрыеў атрымаў 10 сутак за сваю прафесійную дзейнасць
Пакуль жонка Дзмітрыя Кацярына заключала дамову з адвакатам, а адвакат спрабаваў даведацца пра тое, калі будуць судзіць фотакарэспандэнта НЧ суддзя Партызанскага суда Мінска Наталля Дзядкова дала яму 10 сутак.

Ні адвакату, ні жонцы не паведамілі пра гэта. "Добра, што хоць спісы вывесілі", — сказала Кацярына.
Менавіта з аб'явы ў судзе стала вядома, што інкрымінавалі Дзмітрыеву і якое пакаранне вынеслі.

Справы Аляксандра Зяньковіча і Яны Трусіла пакуль не разглядаліся судом Кастрычніцкага раёна.
Нагадаем, што тры фотакарэспандэнты "Новага Часу" былі ў розных месцах
затрыманы ўчора падчас працы на Маршы супраць тэрору. Усе яны былі
абазначаныя бэйджамі і мелі з сабой рэдакцыйнае заданне. Аднак гэта не
перашкодзіла іх затрыманню, адпраўцы ў РУУС Партызанскага і
Кастрычніцкага раёнаў, дзе на іх былі складзены пратаколы. Яна Трусіла, Аляксандр Зяньковіч і Дзмітрый Дзмітрыеў з РУУСаў былі перевезены ў ІЧУ на Акрэсціна.