Злачынствы супраць журналістаў не павінны застацца беспакаранымі (відэа)

2 лістапада — Міжнародны дзень барацьбы з беспакаранасцю за злачынствы супраць журналістаў. Сёння трое фотакораў «Новага Часу» знаходзяцца за кратамі. Пакаранні адміністрацыйнымі арыштамі і штрафамі, а таксама крымінальны пераслед зведваюць і іншыя нашыя калегі.

Фота Вольгі Шукайла

Фота Вольгі Шукайла

Вялікабрытанія асуджае спробы абмежаваць свабоду слова. Тыя, хто спрабуюць перашкодзіць журналістыцы праз запалохванне, гвалт і ўмяшальніцтва ў свабоду дзейнасці журналістаў, павінны быць прыцягнуты да адказнасці і не застацца беспакаранымі, гаворыцца ў суполцы Амбасады Вялікабрытаніі ў фэйсбуку.


Нагадаем, сёння 10 сутак адміністрацыйнага арышту атрымаў фотакор «Новага Часу» Дзмітрый Дзмітрыеў. На 13 сутак арыштавалі нашага пазаштатнага фотакора Яну Трусіла. Заўтра адбудзецца суд над яшчэ адным нашым пазаштатным фотакорам Аляксандрам Зяньковічам. Усе яны былі затрыманыя ўчора на Маршы супраць тэрору падчас выканання сваіх прафесійных абавязкаў.
Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, з пачатку года ў нашай краіне адбылося больш як 400 выпадкаў рэпрэсій супраць журналістаў.