Выкладчыца Лінгвістычнага ўніверсітэта Наталля Дуліна асуджана на 14 сутак
Адну з лепшых італьяністак Беларусі затрымалі 30 кастрычніка.

Фота reform.by
Выкладчык МДЛУ, дацэнт кафедры італьянскай мовы Наталля Дуліна атрымала 14 сутак арышту, распавядае «МДЛУ за Свабоду». На судзе яна адмовілася даваць паказанні, прызнаўшы віну. Паседжанне прайшло у прысутнасці прадстаўнікоў італьянскай амбасады.
Наталля Дуліна — адна з выкладчыц, якія на мінулым тыдні падтрымалі нацыянальную забастоўку і не праводзілі заняткі.
У чацвер, 29 кастрычніка, Наталлі патэлефанавалі з адміністрацыі ВНУ і «запрасілі забраць працоўную кніжку». Тады ж студэнты бачылі, як каля дэканата факультэта раманскіх моў дэкан размаўляў з Дулінай «на падвышаных танах», побач стаяў міліцыянер, не даючы да іх наблізіцца. Студэнты на вуліцы выказвалі падтрымку выкладчыцы.
Неўзабаве пасля гэтага каля ўваходу ва ўніверсітэт Наталлю затрымалі і павезлі на Акрэсціна.
Наталля Дуліна працавала ў МДЛУ 28 гадоў.
