Шведскія пісьменнікі падтрымалі беларускага празаіка Барыса Пятровіча

Шведскія пісьменнікі зладзілі ў Фэйсбуку акцыю падтрымкі Барыса Пятровіча, старшыні «Саюза беларускіх пісьменнікаў», у доме якога на мінулым тыдні прайшоў ператрус.

e526ac04_d907_4657_8cd3_20b8697cab3c_cx12_cy1_cw84_w1023_r1_s.jpg


У знак падтрымкі шведскія аўтары змясцілі ў сацыяльнай сетцы відэаролікі, на якіх чытаюць фрагменты з кніжкі Барыса Пятровіча «Fresker», якая выйшла ў 2008 годзе ў Швецыі ў перакладзе Дзмітрыя Плакса, піша «Радыё Свабода».

Сярод аўтараў, якія падтрымалі беларускага пісьменніка, — Марыт Капля, Юнас Аксель Грэн, Сесілія Гансан, Генрык Энбом, Юган Ліндблюм.

Барыс Пятровіч зараз пад падпіскамі аб неразгалошванні і аб нявыездзе.

Міністэрства юстыцыі Беларусі праводзіць праверку дакументаў «Саюза беларускіх пісьменнікаў». Міністэрства запатрабавала ад СБП масіў дакументаў з 1 студзеня 2018 года да 1 ліпеня 2021 года па 27 пунктах, звязаных са статутнай дзейнасцю арганізацыі.