Сілавікі грукаюцца ў кватэры жыхароў Грушаўкі

У вялікі шматкватэрны дом на Чыгуначнай, 44 прыйшлі з ператрусамі сілавікі, паведамляюць чытачы.

Фота avangard-n.by

Фота avangard-n.by

У некалькі пад’ездаў вялікага дома на Чыгуначнай, 44 раніцай 22 ліпеня прышлі сілавікі ў цывільным адзенні. Ходзяць з ператрусамі па кватэрах.

Такія ж рэйды ладзіліся ўжо ва Уруччы і ў доме на праспекце Дзяржынскага, 119. Тады прыходзілі да тых, каго з палітычных матываў затрымлівалі раней.