Талака ў Курапатах
Малады Фронт на Першамай ладзіць Талаку ў Курапатах.

Пра гэта на сваёй старонцы ў фейсбуку напісаў адзін з актывістаў Маладога Фронту Арцём Леўчанка.
"Сёлета ў лютым грамадзкасьць абарананіла ўрочышча Курапаты ад чарговай спробы забудаваць ахоўную тэрыторыю каля нэкраполю. Як і тры дзесяцігодьдзі таму, калі Курапаты былі адкрыты, так і цяпер нэкропаль патрабуе нашае абароны" — піша Леўчанка.
А 12 гадзіне 1 траўня ўсе ахвочыя запрашаюцца ў Курапаты, каб заняцца прыборкай і ўпарадкаваннем тэрыторыі.
Збор удзельнікаў каля дыспетчарскай станцыі "Зялёны луг-7". З сабою мець працоўную вопратку, пальчаткі.
Кантактныя нумары: +375(44)755-69-90, +375(25)941-12-80.