«Марша салідарнасці» 1 траўня ў Мінску не будзе?
Мінскія ўлады не далі дазвол на правядзенне акцыі па заяўленым маршруце. Заяўнікам выступаў Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў. Такую інфармацыю паведаміў агенцтву БелаПАН старшыня кангрэсу Аляксандр Ярашук.
![Першамайская дэманстрацыя ў Брэсце, 2013 год Першамайская дэманстрацыя ў Брэсце, 2013 год](/img/v1/images/20211_9_1_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Першамайская дэманстрацыя ў Брэсце, 2013 год
Заяўнікі меркавалі сабрацца каля будынку Акадэміі навук і выправіцца шэсцем да плошчы Бангалор, пасля чаго правесці мітынг у парку. Аднак мінскія ўлады дазвол на шэсце не далі і адобрылі толькі правядзенне мітынгу ў парку.
Паводле Ярашука, перамовы з чыноўнікамі выканкаму вынікаў не далі:
«Мы дачакаліся канца працоўнага дню і адправілі заяву з адмовай у правядзенні мітынгу, бо нам не дазволілі правесці дэманстрацыю», — паведаміў Ярашук.
На 1 траўня акцыю планаваў лідар Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікола Статкевіч: ён папярэдзіў Мінгарвыканкам пра намер сабраць людзей на Кастрычніцкай плошчы. Але 28 сакавіка Статкевіча арыштавалі, днём пазней стала вядома, што яго пасадзілі на 5 сутак, у турме яго ня можа наведаць адвакат. Ці адбудзецца анансаваная Статкевічам акцыя, невядома.
svaboda.org