Тры расійскія канала спынілі вяшчанне ў Беларусі
Тры расійскія тэлеканалы выключаны са спісу дазволеных да распаўсюду на тэрыторыі Беларусі.

Вяшчанне «КИНОМИКС» і «Тэлеканал КХЛ (KHL TV channel)» спынена з-за парушэнняў закона аб рэкламе, паведамляе REFORM.by са спасылкай на Міністэрства інфармацыі.
У тэлеканала «Руская ноч» скончыўся тэрмін дзеяння дазволу на распаўсюд.