Беларусь атрымала транш расійскага крэдыту ў памеры $500 млн
Беларусь атрымала транш расійскага крэдыту ў памеры $500 млн, паведамілі ў Міністэрстве фінансаў.

«У адпаведнасці з пагадненнем паміж урадамі Беларусі і Расеі 2 чэрвеня на рахунак Міністэрства фінансаў паступілі сродкі траншу дзяржаўнага фінансавага крэдыту ў суме, эквівалентнай $ 0,5 млрд» — паведамляе Беларускі партызан.
Нагадаем, у верасні 2020 года прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на сустрэчы з Лукашэнкам паабяцаў даць Беларусі крэдыт у памеры 1,5 млрд долараў у 2020 годзе. Першы транш крэдыту са сродкаў ЕФСР у памеры 500 млн долараў быў прадастаўлены восенню 2020 года. Другі транш са сродкаў РФ Мінфін атрымаў 30 снежня 2020-га. Трэці — цяпер.
Усе траншы выдаюцца ў расійскіх рублях.
У адпаведнасці ўмовамі сродкі траншаў пералічваюцца пры адсутнасці пратэрмінаванай запазычанасці ў крэдытах, выдадзеных Беларусі Расіяй, ЕФСР, а таксама выдадзеных беларускім юрыдычным асобам расейскімі юрыдычнымі асобамі пад гарантыі ўрада Беларусі. Таксама не дапускаецца пратэрміноўка па плацяжах за прыродны газ ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь». Крэдыт выдаецца на мэты пагашэння і абслугоўвання дзярждоўгу Беларусі перад Расіяй і Еўразійскім фондам стабілізацыі і развіцця.