У 15 рэгіёнах абмежавалі наведванне лясоў
За суткі ў краіне адбылося больш за 50 лясных пажараў.
Па стане на 14.00 8 красавіка забароны дзейнічалі ўжо ў 15 раёнах:
У Гомельскай вобласці
Брагінскі, Нараўлянскі, Ельскі, Лельчыцкі, Мазырскі, Петрыкаўскі, Жыткавіцкі, Рэчыцкі, Веткаўскі, Жлобінскі раёны.
У Брэсцкай вобласці
Столінскі, Пінскі, Брэсцкі, Камянецкі раёны.
У Мінскай вобласці
Салігорскі раён
Чакаецца, што ў хуткім часе наведванне лясоў можа быць абмежавана і ў іншых паўднёвых рэгіёнах краіны.
Прычына ўвядзення часовых забаронаў на наведванне лясоў — высокі клас пажарнай небяспекі. Стаіць гарачае, сухое надвор'е, адсутнічаюць ападкі, пажар узнікае ад найменшай іскры.
Так, толькі за мінулыя суткі ў лясным фондзе Мінлясгаса адбыліся 52 лясныя пажары. Агульная плошча ўзгаранняў склала 155,9 га. З пачатку года ў лясах зафіксавана ўжо 270 узгаранняў. Агульная плошча ачагоў перавысіла 700 га.
Асноўнай прычынай пажараў з'яўляецца чалавечы фактар: грамадзяне выжываюць сухую расліннасць, у выніку парываў ветру агонь пераходзіць у лясны фонд. Акрамя таго, часцяком ад неабдуманых дзеянняў церпіць асабістая маёмасць насельніцтва.
Міністэрства лясной гаспадаркі нагадвае грамадзянам аб недапушчальнасці падобных дзеянняў.
Прэс-служба Мінлясгаса