Забароны на наведванне лясоў уведзены ў 32 раёнах Беларусі
За апошнія дні з-за засухі, ветранага надвор’я ў лясных масівах рэзка павысіўся клас пажаранебяспекі. Штодня рэгіструюцца дзясяткі пажараў у экасістэмах.

Больш за ўсё інцыдэнтаў адбываецца на поўдні краіны. У выніку забарона на наведванне лясоў уведзена ўжо ўва ўсіх раёнах Гомельскай вобласці.
У Брэсцкай вобласці для наведвання зачыненыя лясы ў Брэсцкім, Камянецкім, Маларыцкім, Івацэвіцкім, Столінскім, Пінскім, Баранавіцкім раёнах.
У Мінскай вобласці наведванне лясоў абмежавана ў Салігорскім і Мінскім раёнах.
У Гродзенскай вобласці лясы зачыненыя ў Смаргонскім раёне.
На Магілёўшчыне абмежаванні дзейнічаюць у Магілёўскім раёне, сведчыць інфармацыя Мінлясгаса.
Паводле reform.by