У Беларусі фіксуецца больш за ўсё самагубстваў у краінах СНД

У Беларусі зафіксавана самая высокая смяротнасць ад самагубстваў сярод краін СНД.

suicide.jpg

Такія дадзеныя прыводзяцца ў апублікаваным у бягучым месяцы Міждзяржаўным статыстычным камітэтам СНД «Маніторынгу паказчыкаў ЦEH e рэгіёне СНД». Апошнія дадзеныя, якімі аперуе гэты дакумент, за 2016 год.
Па статыстыцы за 2015 і 2016 гады смяротнасць ад самагубстваў у Беларусі складала 18,1 выпадак і 21,5 выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва. Гэта самы высокі паказчык у краінах СНД.
На другім месцы па самагубствах — Расія. Тут у 2015 і 2016 гадах адзначалася 17,4 і 15,8 выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва.
На трэцім месцы Малдова, дзе адзначалася 15,6 і 15,4 фактаў суіцыдаў.
Менш за ўсё самагубстваў фіксуецца ў Азербайджане, Таджыкістане і Арменіі. Там ў 2016 годзе было адзначана 3,1, 2,7 і 2,2 выпадкаў самагубстваў на 100 тысяч насельніцтва.
Паводле thinktanks.by