У Беларусі — плюс 10 палітвязняў

Па стане на 15 лютага 2021 года ў нашай краіне 256 чалавек афіцыйна прызнаныя палітзняволенымі.

img_0629_2_logo_1.jpg

У сувязі з інфармацыяй аб узяцці пад варту і прад’яўленні абвінавачванняў па частцы 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса ("Групавыя дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак") Арсенію Сіняку, Раману Яхіну, Данілу Чамаданаву, і па ч.2 арт. 293 КК ("Масавыя беспарадкі") Аляксандру Целешману, Мікіту Літвіненку, Яўгену Пекачу, Вячаславу Касцючыку, Сяргею Моўшуку, Дзмітрыю Туру, а таксама аб вынясенні судом Ленінскага раёна Мінска прысуда аб пазбаўленні волі на чатыры гады па ч.2 арт. 293 і па ч.1 арт. 342 КК у дачыненні да Аляксандра Нурдзінава, беларускія праваабаронцы ацэньваюць іх пераслед як палітычна матываваны ў сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праваабаронцы прызнаюць іх палітычнымі зняволенымі і патрабуюць неадкладнага вызвалення.
Паводле spring96.org