Беларусы Канады зладзілі вечарыну да Дня закаханых у падтрымку палітвязняў

Згуртаванне беларусаў Канады разам з Беларускім інстытутам Навукі і Мастацтва ў Канадзе зладзілі дабрачынную вечарыну, прысвечаную Дню закаханых.

У вечарыне прынялі ўдзел госці з Беларусі: Ганна і Вольга Севярынец, Павел Каралёў, паэтка з Іспаніі Анхела Эспіноса Руіс, пра сваё каханне распавялі Воля і Патэрсан Франко з Бразіліі. Канадскія выканаўцы прадставілі свае новыя творы, адбылася прэм’ера песні “Не губляй мяне” ў выкананні Валянціны Шаўчэнка (вакал) і Міхася Рыкава (гітара). Грошы, сабраныя падчас вечарыны, будуць перададзеныя сем' ям палітвязняў.