У Беларусі працадаўцам дазволяць звальняць за заклікі да палітычных забастовак

Змены ў заканадаўстве, якія прадугледжваюць скасаванне кантракта з работнікамі за заклікі да забастовак, якія не звязаныя з працоўнымі спрэчкамі, плануецца прыняць у Беларусі ў бліжэйшы час. Пра гэта ў нядзелю заявіў намеснік дзяржсакратара Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Рахманаў, паведамляе ТАСС са спасылкай на тэлеканал «Беларусь-1».

_budoulja___praca___pracounyja___minsk__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg


«Мы прадугледзелі і прапануем дадатковыя падставы да скасавання кантракта па ініцыятыве наймальніка з людзьмі, якія такой дэструктыўнай дзейнасцю займаюцца», — адзначыў Аляксандр Рахманаў у інтэрв'ю праграме «Галоўны эфір».
Рахманаў канстатаваў, што на сённяшні дзень даволі распаўсюджаная «тэматыка так званых "незаконных забастовак"». «У выпадку з падзеямі другога паўгоддзя 2020 года ні пра якую працоўную спрэчку гаворкі не ішло», — лічыць ён.
«Прымаліся меры для таго, каб расхістаць калектывы, каб прыпыніць ці ўвогуле спыніць працу прадпрыемства. І, як мы бачым у далейшым, — падзяліць рынкі, у тым ліку замежныя, на якіх прадукцыя нашых прадпрыемстваў карыстаецца попытам», — заявіў намеснік дзяржсакратара.